Паўлюку Трусу прысвячаецца...

11.05.2023

На  літаратурна-музычнае свята "У вянок Песняру" да дня нараджэння Паўлюка Труса ў цэнтральную бібліятэку  былі запрошаны вучні Уздзенскай раённай гімназіі. У рамках абласнога праекта "Пісьменнікі - ураджэнцы роднага краю" з удзелам беларускіх пісьменнікаў удзельнікі аб’яднання "Чытайка" раённай гімназіі прачыталі любімыя вершы П.Труса. На Уздзеншчыну таксама завіталі пісьменнікі і навукоўцы са сталіцы, падзяліліся ўспамінамі, вершамі, фактамі з жыцця песняра.

поделиться в: